Старшыня Свабоднага прафсаюза беларускага Мікола Шарах таксама ў СІЗА КДБ
19 красавіка ў актывіста з Полацка адбыўся ператрус, а цяпер ён у СІЗА КДБ, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, што 19 красавіка цягам усяго дня праходзілі ператрусы ў прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзнага руху Беларусі, каля 15 чалавек затрымалі.
***
Намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Еўдакімчык знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго затрымалі 19 красавіка, а дома правялі ператрус. Прычына затрымання невядомая, паведамляе «Вясна».
Еўдакімчыка затрымлівалі ў лютым і асудзілі на 17 сутак арышту. У канцы сакавіка Аляксандра зноў затрымалі. Па абвінавачванні ў непадпарадкаванні міліцыі паводле арт. 24.3 КаАП ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
