Старшынём МАБ стаў Алесь Суша



Старшынём Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ) аднагалосна абраны намеснік дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кандыдат культуралёгіі Алесь Суша.

Susha

Такое рашэнне прынялі 29 траўня ў Менску дэлегаты VI Міжнароднага кангрэсу беларусістаў.

Звяртаючыся да дэлегатаў форуму, Суша адзначыў, што яшчэ нядаўна меў намер адмовіцца ад магчымасці ўзначаліць МАБ, аднак цяпер «гатовы пераняць гэтую адказную працу».

Ён з упэўненасцю заявіў, што «на працягу наступных пяці гадоў асацыяцыі трэба будзе мяняцца».

Новы кіраўнік Асацыяцыі беларусістаў адзначыў, што менавіта МАБ павінна стаць ініцыятарам правядзення шматлікіх значных праектаў.

На гэтай пасадзе Суша змяніў ранейшага кіраўніка асацыяцыі — акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі гісторыка Міхаіла Касьцюка.

Беларускае Радыё Рацыя