Старшыню БАЖ Андрэя Бастунца дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе



Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец дапытаны ў якасці сведкі ў Следчым камітэце.

Допыт быў звязаны з ператрусам ў офісе БАЖу і на кватэрах некаторых кіраўнікоў і супрацоўнікаў гэтай арганізацыі, які прайшоў 16 лютага:

– У сувязі са справай, яка пачатая ў звязку з, як кажуць, „фінансаваннем пратэстаў”, адбыўся допыт пакуль у якасці сведкі. І па сёння наш офіс яшчэ апячатаны, і мы не маем доступу да яго. Мы звярнуліся з хадайніцтвам, каб былі вернутыя дакументы і пячатка, якія ў сейфе знаходзіліся. І таксама каб быў разблакаваны наш офіс.

Будзем спадзявацца, што бліжэйшым часам гэта адбудзецца, –  кажа Андрэй Бастунец.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск