Стартавала акцыя для падтрымкі маці палітвязняў да Дня маці
Кожны ахвотны можа выбраць букет для маці палітзняволенага і аплаціць яго анлайн. Фонд «Краіна для жыцця» абвясціў акцыю «Кветкі для маці, чый сын за кратамі».
«Фонд „Краіна для жыцця“ штомесяц падтрымлівае сем’і рознымі спосабамі: фінансава, прадуктамі харчаваннем, перадачамі, інфармацыйна і маральна. А напярэдадні Дня маці настаў час падтрымаць больш за 200 маці палітвязняў. Дарэчы, частка з іх ужо атрымала свае букеты дзякуючы вам», — напісаў фонд.
Букеты можна выбраць і аплаціць на інтэрнэт-старонцы фонду.
Па стане на 11 кастрычніка ў Беларусі прызнаны палітычным вязнем 801 чалавек.