Стартуе акцыя “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”



Сёлета спаўняецца 30-я гадавіна чарнобыльскай трагедыі. З гэтай сумнай нагоды на Берасцейшчыне, ў Столінскім раёне, 28 лютага адбудзецца сацыяльна-творчая акцыя “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”. У Доме культуры аграгарадка Белавуша дасць канцэрт вядомы беларускі кампазітар Эдуард Ханок, а таксама выканаўцы з Менска ды Століна.

Акцыя “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” закране ўсе раёны Беларусі, якія больш за ўсіх пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Століншчына дагэтуль адчувае рэха трагедыі, якое праяўляецца ў тым, што ў раёне расце колькасць хворых на анкалогію шчытападобнай залозы. Вельмі забруджана прырода.

Тады не разумелі, наколькі смяротна небяспечны наш вораг,” – кажа ўраджэнец Століншчыны, удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі Юрый Мінтусевіч.

Выконвалі свой абавязак. Як трэба было вазіць – вазілі. Магчыма, як пулі лятаюць над галавой – разумееш, што вось яно. А тут – іншае: рэнтген даганяе цябе пасля, ніхто на вачах не памірае, усе выконваюць свае абавязкі. Хоць многія і не разумелі да канца, што адбывалася. Як нам сказалі, лягчэй было ўсіх нас пакінуць там, чым выклікаць іншых. Хоць пасля прызывалі і іншых. І гэта працягнулася на гады.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала буйнейшай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Беларусь і Украіна пацярпелі больш за іншыя краіны Еўропы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота zn.ua