Стартуе кампанія за лепшыя ўмовы правядзення акцый
Беларускія праваабаронцы з рэгіёнаў пачалі кампанію за больш прыдатныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў. А таксама за змены ў заключэнні і падачы дамоваў падчас падрыхтоўкі акцый. Праваабаронцы падрыхтавалі заявы з такімі прапановамі ў органы мясцовай улады.
Кажа каардынатар па працы з рэгіёнамі Зміцер Салаўёў:
– Фактычна ў рэгіёнах Беларусі атрымаць дазвол на правядзенне пікета і мітынгу ў прыдатным месцы немагчыма. Людзей заганяюць на ўскрайкі гарадоў і чыняць ім розныя перашкоды, каб яны атрымалі афіцыйны дазвол. Патрабуюць заключэння дамовы з міліцыяй яшчэ да таго, як яны атрымалі дазвол на правядзенне пікета. Але гэта незаконна і супярэчыць тым законам, якія ёсць зараз.
Як кажа Зміцер Салаўёў, ужо пачаўся збор подпісаў пад такімі заявамі, праваабаронцы ладзяць таксама па гэтай тэме круглыя сталы.
Беларускае Радыё Рацыя