Старую вежу з паланэзам Агінскага прадаюць за 20 тысяч даляраў
У Слоніме на вуліцы Пушкіна ўжо 103 гады знаходзіцца чатырохпавярховая воданапорная вежа. Пачынаючы з 1920 года два разы на дзень музыка іграў паланэз Агінскага “Развітанне з Радзімай”. Гэта традыцыя была да верасня 1939 года. А потым на дзесяцігоддзі яна знікла. І толькі ў 2015 годзе адзін раз на дзень у поўдзень гучыць славуты паланэз.
Сама вежа мае плошчу каля 180 кв. метраў. У ёй у пасляваенныя гады быў музей вадаправода, кафэ, крама, дзе прадавалі гарбатку і каву, цырульня, прадпрыемства “Футбольны клуб “Слонім” і г.д. Цяпер стогадовая вежа гарадскім уладам стала не патрэбна. І яе хочуць прадаць на аўкцыёне 22 ліпеня за 20 тысяч даляраў. Прадаць разам з паланэзам Агінскага.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара