Стас Барэцкі спаліў свой BMW



Пецярбургскі спявак Стас Барэцкі спаліў свой BMW.

IMG_9743

Былы ўдзельнік „Ленінграда” прыехаў на чорнай іншамарцы ў жылы квартал на Кастрычніцкай набярэжнай і абліў машыну бензінам з дзесяцілітровай каністры.

IMG_9694

Падпалены BMW прыцягнуў увагу мясцовых жыхароў. Яны выклікалі пажарных. Пасля іх працы ад машыны застаўся толькі каркас.

IMG_9774

Як паведаміў „Фантанцы” Барэцкі, ён зладзіў акцыю ў падтрымку айчыннага вытворцы.

IMG_9738

„Санкцыямі нас не спалохаеш, мы ўсё самі можам зрабіць”, – растлумачыў ён.

IMG_9797

Барэцкі ацаніў свой BMW 520, выпушчаны ў 1998 годзе, у 350 тыс. расейскіх рублёў.

[youtube id=”tKNAJ3UP_A4″]

Нагадаем, у жніўні 2015 эпатажны шоўмен дэманстратыўна разбіў iPhone, патлумачыўшы ўчынак тымі ж матывамі.

fontanka.ru