У Менску адбыўся „Марш абураных беларусаў 2.0”
Паводле звестак праваабаронцаў, пасля „Маршу абураных беларусаў 2.0” затрыманыя як мінімум два чалавекі.
Пасля акцыі затрыманы актывіст „Еўрапейскай Беларусі” Арцём Чарняк. Паводле інфармацыі актывісткі Юліі Сцяпанавай, яго вязуць ва УУС Цэнтральнага раёна.
Таксама супрацоўнікі АМАПа затрымалі актывістку кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Вольгу Нікалайчык.
***
Мікола Статкевіч вырашыў не весці людзей да Дома ўрада, спыніліся каля Чырвонага касцёла. Дзе адбыўся невялікі мітынг. Статкевіч нагадаў, што налета чакаецца 100-годдзе абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Пад воклічы «Жыве Беларусь!» ён завяршыў акцыю.
***
Марш рушыў у бок плошчы Незалежнасці, мітынгоўцы ідуць па ходніках, на дарогу не выходзяць. Перад калонай ідуць праваабаронцы-назіральнікі.
Цяпер удзельнікі маршу ідуць па ходніках праспекта Незалежнасці да Плошчы Незалежнасці. Сярод іх – наш карэспандэнт Павел Генадзіч:
– Людзі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў 14.00. Пасля выступу Статкевіча і Сіўчыка Статкевіч заклікаў усіх ісці на плошчу Незалежнасці. І зараз калона ідзе на плошчу Незалежнасці. Міліцыі, прынамсі ў форме, не відаць. І пакуль што ніхто не замінае шэсцю.
РР: А які план маршу? Ці плануеца там мітынг?
– Так, заклікалі пайсці на плошчу Незалежнасці, дзе павінен адбыцца мітынг. І марш такім чынам мусіць завершыцца. Іншых планаў заяўнікі не агучвалі.
Перад акцыяй адбыўся шэраг прэвентыўных затрыманняў, у тым ліку і сёння прыходзілі паведамленні з рэгіёнаў, што затрымлівалі актывістаў, якія ехалі на акцыю.
***
Мітынг быў кароткім — выступілі толькі Мікола Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык.
***
На Кастрычніцкай плошчы каля 200 актывістаў. Мікалай Статкевіч ладзіць шэсце ў бок да плошчы Незалежнасці. Разам з тым на будучыню ён заклікае перанесці пратэсты са сталіцу ў рэгіёны.
***
Лідар «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч прызначыў на 14-ю гадзіну 21 кастрычніка акцыю пратэсту на менскай Кастрычніцкай плошчы.
Акцыя не санкцыянаваная ўладамі, але Статкевіч загадзя папярэдзіў улады аб яе правядзенні. Патрабаванні, што плануецца высоўваць на маршы — скасаванне «дэкрэту аб дармаедах», падвышэнне заробкаў і пенсіяў, змаганьне з дзедаўшчынай і гвалтам у войску.
На першы «Марш абураных беларусаў» 17 лютага Беларускі нацыянальны кангрэс вывеў на вуліцы сталіцы каля 3000 чалавек.