Статкевіча і Ціханоўскага не павязуць нават у суд



Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і астатніх фігурантаў іх крымінальнай справы нават не павязуць у суд. Іх будуць судзіць у закрытым рэжыме проста ў СІЗА Гомеля.

Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Нашай Нівы». Праўда, выданне не ўдакладняе крыніцу інфармацыі і зазначае, што сваякам палітвязняў пакуль нічога пра гэта невядома. Справу палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова будзе разглядаць Гомельскі абласны суд.

Ціханоўскаму, Сакаву і Папову інкрымінуюць: арганізацыю масавых беспарадкаў; распаўсюд матэрыялаў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці пагрозы ў адрас старшыні ЦВК Рэспублікі Беларусь арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Мікалаю Статкевічу прад’яўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі.

Блогерам Лосіку і Цыгановічу пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Астатнім фігурантам справы — да 15 гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя