Стаць назіральнікамі запрашаюць на Берасцейшчыне



Стаць назіральнікамі на выбарчых участках запрашаюць на Берасцейшчыне. Там у межах кампаніі «Права выбару» працягваецца падрыхтоўка да такога працэсу.

Дадаткова прадугледжана адукацыйная частка ў анлайне, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Кампанія «Права выбару» працягвае дзейнасць у Берасцейскай вобласці, і кожны жадаючы можа да нас далучыцца. У нас два віды назірання. Адно, называем яго больш сур’ёзным, прафесійным, – трэба назіраць усе шэсць дзён на тым ці іншым участку, каб заўсёды назіральнік быў на ўчастку, назіраў за парушэннямі і лічыў яўку, а таксама ні на адну хвіліну, каб участак не заставаўся без назірання. Вось для гэтых назіральнікаў мы яшчэ арганізуем адмысловае навучанне.

Цяпер працягваецца набор патэнцыйных назіральнікаў на Берасцейшчыне. Таму пакуль невядома, якая колькасць людзей будзе фіксаваць парушэнні на выбарчых участках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце