Стаць студэнтам – з трыма баламі па ЦТ



Стаць студэнтам бюджэтнага аддзялення – гэтая задача для беларускіх абітурыентаў сёлета не была надзвычай складанай. Для паступлення ў некаторыя ВНУ краіны дастаткова было набраць на Цэнтральным тэставанні 3 балы са 100. Каментуе cітуацыю дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Віктар Адзіночанка:

-Гэта не азначае, што пайшло нейкае “дурное” пакаленне. Тыя ж дзеці: ёсць сярод іх таленавітыя, ёсць і слабыя, але большасць – усё ж такі сярэднія дзеці. Проста не працуе сістэма адукацыі. Пры ўсім тым, нашае Міністэрства адукацыі паспрабавала прытрымлівацца нейкіх правілаў. Яны ўстанавілі гэты парогавы бал. Раней можна было паступіць на тую ж фізіку, маючы 1 бал па фізіцы і 1 бал па матэтатыцы.

Мінімальны парог да трох балаў быў зніжаны для абітурыентаў, якія паступалі ў вайсковыя ВНУ, на спецыяльнасці „фізічная культура і спорт” і на сельска-гаспадарчыя кірункі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  progorodsamara.ru