Стаць валанцёрам магчыма не выходзячы з дому
Беларускі Чырвоны Крыж запусціў вэб-дадатак “Volunteers in Action”. З яго дапамогай стаць валанцёрам магчыма не выходзячы з дому. Пасля рэгістрацыі каардынацыя дзейнасці таксама адбываецца праз сеціва.
У сённяшніх умовах увага добраахвотнікаў засяроджана на падтрымцы грамадзян сталага веку, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі COVID-19, – кажа прадстаўніца арганізацыі Марыя Карповіч:
– Дапамагаем, ходзім за прадуктамі, аплочваем камунальныя паслугі, паслугі сувязі і медычныя. Людзі, канешне, вельмі задаволеныя. У той сітуацыі, якая склалася, гэта вельмі своечасовая дапамога. Мы і так павінны былі дапамагаць сталым людзям, а тут ужо проста неабходнасць узнікла. Да чаго заклікаю ўсіх. Давайце возьмем усё сваё цярпенне, усе намаганні ў кулак і ў гэтай сітуацыі, якая склалася, будзем усё ж трымацца. І ў добры час усё будзе добра.
Па інфармацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, на дадзены момант у краіне ад імя арганізацыі дзейнічае каля двух тысяч валанцёраў. Усе яны дапамагаюць грамадзянам, якія знаходзяцца ў вымушанай самаізаляцыі.
Беларускае Радыё Рацыя