Статус добраахвотнага абаронцы мяжы патрабуе прававой дапрацоўкі
Беларусы, якія будуць добраахвотна ахоўваць мяжу, апынуцца па-за прававой абаронай. У гэтым упэўнены берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Згодна чарговага ўказу беларускага прэзідэнта, на беларускай мяжы будуць створаныя добраахвотніцкія атрады. Іх статус застаецца пакуль не вызначаным. Уладзімір Вялічкін перакананы, што такая форма аховы мяжы можа існаваць толькі ў межах праграмы тэрыятарыяльнай абароны, іншыя формы патрабуюць прававой дапрацоўкі:
– Іншая справа, што мне гэта нагадвае практыку «ястрабкоў», атрады якіх на тэрыторыі Берасцейскай вобласці былі пасля вызвалення ў 1944 годзе. І шмат глупых маладых людзей туды пайшло. І потым, калі яны хворыя, параненыя паміралі ў нашых шпіталях, то вельмі шкадавалі, бо, нябудучы службоўцамі нейкіх структур, ім нbzrb[ ільготаў, дывідэнтаў, лекаў не было, таму што яны самі пайшлі, маўляў, гэта вашая праблема.
Указ прэзідэнта прадугледжвае дзве формы добраахвотнай аховы мяжы. Першая – садзейнічанне дзяржаўным органам у ажыццяўленні аховы дзяржаўнай мяжы, у тым ліку шляхам інфармавання аб сітуацыі ў памежнай зоне. Другая – непасрэдны ўдзел у ахове дзяржаўнай мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя