Статус палітвязняў атрымалі яшчэ сем чалавек
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек. Гэта Андрэй Ліннік, Кірыл Чарткоў, Арцём Салавей, Дзмітрый Скрэтуцкі, Андрэй Аніскевіч, Ілля Палхоўскі і Юрый Сянькоў.
Яны праходзяць па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»), ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 368 («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.
Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр «Вясна», «Прававая ініцыятыва», РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт», «Беларускі дакументацыйны цэнтр», «Lawtrend», «Беларускі ПЭН-цэнтр», «Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава», «Ідэнтычнасць і права».
На сёння ў Беларусі налічваецца 653 палітвязні.