СТБ: у супрацоўнікаў TUT.by канфіскавалі 500 тысяч даляраў



Каля 500 тысяч даляраў знайшлі следчыя падчас ператрусаў на офісе TUT.by і дома ў супрацоўнікаў выдання. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТБ.

Паведамляецца, быццам у аднаго з іх 100 тысяч даляраў былі схаваныя на дне вядра пад сабачым кормам. Яшчэ ў аднаго супрацоўніка знайшлі 60 тысяч долараў. (Дарэчы, у блогера Сяргея Ціханоўскага 900 тысяч даляраў знайшлі больш арыгінальна — у пакеце за канапай. Прычым толькі з трэцяй спробы ператрусу).

Як паведамлялася раней, супрацоўнікаў TUT.by падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Нібыта, яны як рэзідэнты ПВТ атрымлівалі льготы, але займаліся дзейнасцю, не прадугледжанай у ПВТ.