Сто гадоў таму пачалася нямецкая акупацыя Гародні
У канцы жніўня 1915 года адзінай перашкодай на шляху кайзераўскіх войскаў сталі фарты гарадзенскай крэпасці, умацаванне якой якраз пабудавалі. Некалькі дзён на фартах адбываліся цяжкія баі, і расейскія войскі пачалі адступленне ў Гародню. Распавядае гісторык Зміцер Люцік:
– Быў даддзены загад гарнізону пакінуць форт №3, і пачалося адступленне войскаў гарадзенскай групы за Нёман. Фактычна не было баёў за фарштат. Уночы з 1-га на 2-га верасня сапёры ўзрывалі ўмацаванні. Былі ўзарваны фарты з першага па дзявяты. Уночы адразу ж пачалася эвакуацыя велізарных складоў, якія знаходзіліся ў Занёманскім фарштаце – гэта зараз раён вуліцы Перамогі.
Акупацыя Гародні кайзераўскімі войскамі цягнулася амаль чатыры гады, аднак пра нямецкую акупацыю І сусветнай вайны ў сучаснай Гародні нічога не ўзгадваецца: фарты крэпасці, дзе трымалі сваю абарону расейскія войскі, паступова зарастаюць, а нямецкія могілкі параслі хмызняком і нікім не прыбіраюцца.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня