Сто пытанняў да берасцейскіх улад
Сто пытанняў да органаў мясцовай улады сфармуляваў і перадаў у гарадскі выканаўчы камітэт берасцейскі актывіст Віталь Казак. Спіс быў сфармуляваны па прынцыпе таго, што найбольш турбуе берасцейцаў і дзе чыноўнікі бяздзейнічаюць.
«Гэтыя праблемы я збіраў два з паловай гады, і мяне шмат ужо хто ведае ў горадзе», – распавёў Віталь Казак:
– На практыцы праводжу дні інфармавання альбо сход мікрараёна горада, дзе з дапамогай узмацняльнай апаратуры даношу да людзей інфармацыю, якую мне даслалі ўлады датычна тых ці іншых пытанняў, дзе людзі бралі ўдзел у фармуляванні гэтых праблем і ставілі свае подпісы. Таму досвед у мяне такі ёсць, грамадзяне мяне ведаюць. Яны заўсёды звяртаюцца да мяне – як па тэлефоне, так і прыходзяць дадому, бо ведаюць, дзе я жыву, або запрашаюць да сябе.
Паводле Віталя Казака, некаторыя берасцейцы не хочуць пакідаць свае дадзеныя, паколькі на іх можа ажыццяўляцца ціск з боку ўладаў. Таму яны дэлегуюць актывісту магчымасць прадстаўляць іх інтарэсы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота virtualbrest.by