Стралялі ў начальніка берасцейскай ДАІ



Упраўленнем Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці 27 ліпеня распачатая крымінальная справа за замах на забойства супрацоўніка міліцыі, паведаміла ў тэлеграм-канале прэс-служба СК.

„Сёння, 27 ліпеня, прыкладна ў 8.55 у кабінет начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама прыйшоў 70-гадовы жыхар Брэсцкага раёна, — гаворыцца ў паведамленні. — Мужчына дастаў самаробнае прыстасаванне, накіраваў яго ў бок службовай асобы і зрабіў некалькі стрэлаў. Міліцыянер аператыўна зрэагаваў на сітуацыю, што дапамагло яму пазбегнуць ранення. Ён не пацярпеў. Начальнік МРЭА ў гэты дзень праводзіў прыём грамадзян”.

Ва УСК па Берасцейскай вобласці распачалі ў дачыненні да грамадзяніна, як страляў, крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 і п. 10 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства службовай асобы).

„Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. Цяпер праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні. У самыя кароткія тэрміны будзе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, каб высветліць псіхічны стан мужчыны”, — паведамляе прэс-служба СК.

belapan.by