Страляніна ў галандскім Утрэхце, ёсць ахвяры (абноўлена)



Паліцыя Галандыі затрымала 37-гадовага Гёкмена Таныша, якога падазраюць у страляніне ў трамваі горада Утрэхта.

Матывы Таныша пакуль няясныя.

Фото: AP/ТАСС

* * * 

Тры асобы загінулі, а дзевяць – параненыя. Такі трагічны вынік атакаў, якія адбылася ў горадзе Утрэхт у цэнтры краіны. Як паведаміў бургамістр горада, стрэлы прагучалі ў некалькіх месцах горада, працягваецца аблава на нападніка.

Паліцыя ўстанавіла асобу падазраванага ў расстрэле людзей у трамваі і апублікавала ў Twitter яго фота. Гэта 37-гадовы нараджэнец Турцыі Гёкмен Таныш.

* * * 

Некалькі чалавек пацярпелі ў выніку страляніны ў галандскім горадзе Утрэхт. Нападнік, які пачаў страляць у трамваі, уцёк, вядуцца яго пошукі. З’явіліся пакуль непацверджаныя паведамленні пра тое, што адна асоба – загінула. Рэпарцёр галандскага тэлебачання NOS паінфармаваў пра белае палатно, якім была накрытае адна асоба, якая ляжала каля трамвая. Інцыдэнт меў месца ў жылым мікрараёне, у заходняй частцы горада. Стан параненых асобаў пакуль невядомы.

Паліцыя прызнае, што інцыдэнт можа мець “тэрарыстычны матыў”. У горадзе Утрэхт зачынілі ўсе школы. У рэгіёне аб’явілі найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. Узмоцненая ахова вакол школ, мячэцей і ў аэрапортах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота AFP