Страляніна ў Гдыні. Затрымалі грамадзяніна Беларусі
Небяспечны інцыдэнт здарыўся ў офісным будынку агенцтва Thomson Reuters у польскім горадзе Гдыня на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Затрыманы 30-гадовы грамадзянін Беларусі, які працаваў у гэтай фірме.
Вядома, што пацярпелых не было. Аднак што тычыцца самой страляніны – няма пакуль яснасці. Gazeta Wyborcza паведамляе, што беларус цікавіўся стральбой і браў удзел у конкурсах стралкоў. Паводле крыніц, блізкіх да кампаніі Reuters, здарэнне было выпадковасцю. Беларус вяртаўся з трэніроўкі і хацеў паказаць свой пісталет аднаму з калег. Калі зброю ўбачылі іншыя, то пачалася паніка. Падчас спробы вырваць у мужчыны пісталет, выпадкова адбыліся два стрэлы. Грамадзянін Беларусі – затрыманы.