Страляніна ў Харкаве ля завода „Турбаатам”
Увечары 31 жніўня ва ўкраінскім Харкаве каля галоўнага корпусу завода „Турбаатам” адбыўся канфлікт паміж дзвюмя групамі людзей колькасцю больш 20 чалавек. Пра гэта паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Харкаўскай вобласці.
Па словах намесніка начальніка мясцовага следчага ўпраўлення Андрэя Шарніна, прыналежнасць удзельнікаў канфлікту да якіх-небудзь арганізацый пакуль не вызначана.
Цягам сутычкі прымянялася траўматычная і агнястрэльная зброя.
Жыхара Харкава 1992 года нараджэння з агнястрэльнымі ранамі грудной клеткі і абедзвюх ног у цяжкім стане даставілі ў шпіталь.
„Вечерний Харьков” піша, што ў канфлікце на вуліцы Энергетычнай у раёне парка Арцёма ўдзельнічала каля 40 чалавек. Сярод іх – людзі ў камуфляжнай форме. Паводле звестак выдання, на месцы падзеі нікога не затрымалі.
Беларускае Радыё Рацыя