Страляніна ў Манчэстэры: 10 параненых, нападнік уцёк



Дзесяць чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны ў выніку страляніны ў Манчэстэры, як паведаміла мясцовая паліцыя.

Узброеная паліцыя прыбыла па выкліку ў 2.30 ночы з 11 на 12 жніўня на Клэрмант-роўд, што ў раёне Мас-сайд на поўдні горада. У суботу ў Манчэстары праходзіў Карыбскі карнавал.

Нападніку ўдалося схавацца.

Лекары запэўніваюць, што жыццю пацярпелых нічога не пагражае, паведамляе тэлеканал Sky News.

Ахвяраў удалося ўнікнуць, бо напад адбыўся пасля заканчэння карнавалу і людзі пачалі разыходзіцца.

Асоба злачынцы і яго матывы пакуль не высветлены. Паліцыя вядзе следства. На месцы здарэння апытваюць сведак і праглядаюць запісы з камер відэаназірання.

Фота 1news.az