Страляніна ў метро Нью-Ёрку
Амерыканскія СМІ паведамляюць пра страляніну ў метро Нью-Ёрка раніцай у гадзіну пік. Было знойдзена некалькі выбуховых прыладаў, якія не разарваліся. Па папярэдніх дадзеных, 13 чалавек былі параненыя на станцыі 36th Street у раёне Сансэт-Парк у Брукліне. З іх пяцёра былі падстрэленыя. Адзін у крытычным стане.
Паліцыя шукае мужчыну ў процівагазе і аранжавай камізэльцы будаўніка. Нападнікаў магло быць двое, другі мог быць у форме супрацоўніка метро.
Крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі NBC New York, што перш чым адкрыць агонь, мужчына кінуў на станцыі метро нейкую прыладу. Паліцыя Нью-Ёрка, аднак, заявіла, што ніякіх «актыўных выбуховых прылад» на месцы здарэння знойдзена не было.
Фота: nbcnews.com