«Страна для жизни»: сустрэчы ў Гародні



Паўсотні гарадзенцаў прыйшло на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які прадстаўляе адзін з самых вядомых беларускіх ютуб каналаў «Страна для жизни». Адна з самых вялікіх сустрэчаў адбылася на набярэжнай імя Юзэфа Ядкоўскага, што недалёка ад Старога моста ў Гародні.

Жыхароў горада цікавіла эканамічная сітуацыя ў краіне, адсутнасць каранціну ды іншыя пытанні. Найбольш рэзка актывісты, што прыйшлі на сустрэчу, выказваліся наконт крытычнай сітуацыі з беларускімі медыкамі, якую апісваюць дзяржаўныя СМІ як нармалёвую. На думку актывістаў, БТ падманвае. На сустрэчы амаль кожны трэці актывіст меў магчымасць выказаць сваю пазіцыю на камеру. Паглядзець гарадзенскі стрым магчыма на адмысловай старонцы.

Сяргей Ціханоўскі прапанаваў гарадзенцам размаўляць не толькі ў тэлеграм канале, але і сустракацца штонядзелю ў людных месцах горада, што ўжо і будзе зроблена ў наступную нядзелю 3 траўня 2020 года.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня