Страшная аварыя ў Кобрыньскім раёне: фура пратараніла аўто



Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 16 ліпеня каля 18.00 на трасе М1 Берасце – Менск – мяжа Расеі. Паблізу вёскі Пярко сутыкнуліся фура і легкавы аўтамабіль „Сітраен”. У выніку аварыі загінула жанчына-пешаход. Яна памерла на месцы аварыі. Пацярпелі кіроўца і пасажыры легкавіка.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, за рулём легкавушкі знаходзіўся жыхар Драгічына 1968 года нараджэння. Ён спыніўся перад нерэгуляваным пераходам для пропуску пешахода. У гэты момант у „Сітраэн” урэзаўся грузавік ДАФ пад кіраваннем 28-гадовага грамадзяніна Расеі. Ад удару легкавік збіў пенсіянерку 1956 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу .

Вадзіцель „Сітраен”, яго сыны 2004 і 2008 гадоў нараджэння, а таксама 59-гадовая жанчына і яе ўнук 2005 года нараджэння змешчаны ў бальніцу. Жанчына 1970 года нараджэння пасля аказання меддапамогі адпушчаная дадому.

belta.by

Фота БелТА