Стратэгічная цяжба за адмену забароны выдаваць цела расстраляных



Гомельскія праваабаронцы праз раённы суд пачалі стратэгічную цяжбу, накіраваную на адмену заканадаўства, якое забараняе выдаваць целы расстраляных у Беларусі.

26 лістапада абласны суд пісьмова адмовіў Вользе Груновай выдаць цела сына ці паказаць месца яго захавання.

У пісьмовым адказе з суда ёй працытавалі заканадаўства, якое існуе адносна нявыдачы цел расстраляных: Паводле арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, “Смяротнае пакаранне выконваецца непублічна шляхам расстрэлу. Цела для пахавання не выдаецца, аб месцы пахавання не паведамляецца”.

Праваабаронца Леанід Судаленка кажа:

– Нам трэба прайсці усе ўнутраныя даступныя сродкі прававой абароны, а менавіта, раённы суд, касацыю ў абласным судзе, абласны нагляд у старшыні і нагляд у старшыні ВС. А потым – скарга ў КПЧ ААН.

Нагадаем, што 4 лістапала Вольга Грунова атрымала тры пасылкі з рэчамі сына з камеры смяротнікаў.

P1020968

У адной пасылцы была турэмная роба, у якой ён знаходзіўся ў камеры смяротнікаў, у астатніх двух было яго асабістае адзенне, рэчы і туфлі, у якіх яго забіралі з дому.

Аляксандр Груноў быў расстраляны 22 кастрычніка 2014 года за забойства сваёй знаёмай.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя