Стратэгію вела-развіцця гораду хочуць распрацаваць у Берасці
Яе ініцыятарамі выступаюць актывісты кампаніі ’’За вела Берасце’’ сумесна з шэрагам вела-ініцыятываў гораду.
Стратэгія дапаможа правільна спланаваць з’яўленне інфраструктуры для веласіпедыстаў у горадзе, – перакананы прадстаўнік кампаніі Уладзімір Красько:
– Такія стратэгіі ўзнікаюць ужо шмат гадоў у розных гарадаў Еўропы, яны ўжо з’явіліся і ў Нідэрландах, з’явіліся ў Берліне, у Амстэрдаме. А апошні год такая стратэгія па развіцці вела-руху з’явілася і ў Менску, яна ўключае ў сябе ўсе этапы стварэння веластруктуры ў горадзе. Яна абапіраецца на такія неабходныя рэчы, як падыходжанне да велатрафіку.
У велаінфрастуктуры таксама могуць быць звязаныя маршруты па гісторыка-культурным мясцінам гораду, нейкіх значных для яго аб’ектаў, – перакананы Уладзімір Красько. Але самае галоўнае, на яго думку, каб да справы абмеркавання вела-інфраструктуры гораду спрычынілася як мага большая колькасць людзей.
Беларускае Радыё Рацыя