Стрыечнага брата прадстаўніка штабу палка Каліноўскага Сяргея Франчука будуць судзіць другі раз запар
У Менскім гарадскім судзе 28 красавіка Сяргея Франчука асудзілі на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі у абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), распальванні варожасці (ч.1 арт 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).
Стала вядома, што ўжо 13 траўня ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска адбудзецца разгляд крымінальнай справы супраць Франчука паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Працэс будзе весці суддзя Вольга Серакова.
Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка штабу палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
Падтрымаць Сяргея: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Сяргей Віктаравіч Франчук.
Вясна