Сцяпана Латыпава пакаралі 8,5 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму
Жыхару «Плошчы пераменаў» арбарысту Сцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых (8700 рублёў), паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”. Менавіта такое пакаранне запытваў пракурор. Латыпаў не прызнаў сваю віну ні па адным з трох артыкулаў Крымінальнага Кодэкса, па якіх яму вылучалі абвінавачванне:
Ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); Ч. 2 арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў); Ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства ў асабліва буйным памеры).
Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня каля мурала з «дыджэямі пераменаў». Праз некалькі дзён на дзяржТБ выйшлі сюжэты пра тое, што Латыпаў нібыта збіраўся распыляць яды, каб атруціць міліцыянтаў, але ў справе гэтых абвінавачванняў не аказалася.