Студэнта БДУІР праваабаронцы прызналі палітвязнем



Правабаронцы прызналі палітвязнем студэнта-інфарматыкі БДУІР Яна Салановіча.

Хлопца затрымалі 1 лістапада на маршы ў Курапаты. Над ім прайшлі ажно шэсць судоў, якія асудзілі яго на 86 сутак арышту. Па словах маці, пад ціскам Салановіч прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мірных акцыях, пачынаючы са жніўня 2020-га. Ёсць асцярогі, што хлопцу могуць прысудзіць і большыя тэрміны.

Праваабаронцы патрабуюць адмяніць прысуды Салановічу, спыніць пачатыя на яго адміністрацыйныя справы, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных сходаў і вызваліць усіх адміністрацыйна арыштаваных за ўдзел у іх.

Салановіч стаў 146-м палітвязнем у Беларусі на сёння.

Беларускае Радыё Рацыя