Студэнтаў-беларусаў зноў не пускалі на радзіму
Памежнікі тлумачаць гэта эпідэміялагічнай сітуацыяй. Раней Лукашэнка загадаў не пускаць у краіну тых, хто выехаў з яе на вучобу ці працу за мяжу.
Tut.by расказаў гісторыі некалькіх студэнтаў, якія вучацца ў Літве і Польшчы і якіх не пусцілі праз беларускую мяжу. Маці адной студэнткі распавяла, што яе дачку адправілі назад у Вільню на пункце пропуску «Каменны Лог» без усялякіх тлумачэнняў.
Дзяжурны Смаргонскай памежнай групы адказаў, што студэнтаў з Польшчы і Літвы не пускаюць у Беларусь наогул, — кажа жанчына. У іншым выпадку дзяжурны Смаргонскай памежнай групы паведаміў: “Шчыра кажучы, наконт студэнтаў прымаецца прыватнае рашэнне па факце прыбыцця іх у пункт пропуску. Ідуць даклады вышэй, паведамляюць абставіны іх прыбыцця на тэрыторыю Рэспублікі Беларусі. Дакладваюць і зверху прымаецца рашэнне. Праз тэлефон я не скажу, у які бок будзе прынята рашэнне”, — сказаў дзяжурны.
Беларускае Радыё Рацыя