Студэнтку затрымалі па дарозе ва ўніверсітэт і асудзілі на 15 сутак за налепкі



2 красавіка каля 8 гадзін раніцы затрымалі 21-гадовую студэнтку Віялету Ашмян, калі яна шла на заняткі ва ўніверсітэт.

Пры сабе ў яе былі налепкі. Дзяўчыну даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе склалі пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП нібыта за тое, што яна пікетавала з дапамогай гэтых налепак.

Маці дзяўчыны паехала ў РУУС, каб атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра дачку, але міліцыянты ёй нічога не паведамілі. Пазней валанцёры дазналіся ў канцылярыі Цэнтральнага суда, што Віялету ўжо асудзілі на 15 сутак. Фактычна, суд прайшоў таемна.

novychas.by