Студэнцкім актывістам працягваюць тэрміны ўтрымання пад вартай
Затрыманым 12 лістапада студэнтам і студэнцкім актывістам працягваюць тэрміны ўтрымання пад вартай, паведамляе телеграм-канал «Студэнцкая ініцыятыўная група».
Студэнтцы Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анастасіі Булыбенка тэрмін арышту працягнулі яшчэ на два месяцы, студэнтам Іллі Трахтэнбергу з Беларускага дзяржаўнага і Глебу Фіцнеру з Менскага лінгвістычнага ўніверсітэта – на адзін месяц.
Тэрмін таксама працягнулі выпускніцы Белмедуніверсітэта, чальцу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне (КС) і прадстаўніцы экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алане Гебрымарыям. На які менавіта перыяд часу ёй прадоўжаны тэрмін утрымання пад вартай пакуль невядома.
Беларускае Радыё Рацыя
