Студэнцкія арганізацыі супраць ціску на актыўных студэнтаў



Незалежныя студэнцкія арганізацыі асуджаюць ціск на актыўных студэнтаў. Кампанія „Student Watch” лічыць непрымальнымі дысцыплінарныя спагнанні, паводле афіцыйнай версіі, за пропускі заняткаў, а насамрэч – за выказванне ўласнага меркавання і грамадскую актыўнасць.

У межах маніторынгу кампанія будзе збіраць і публікаваць выяўленыя факты ціску на студэнтаў – кажа дырэктар Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятываў, Зміцер Гамянюк:

Гэта ўсё ідзе з сацыяльных сетак і каментароў, а таксама з формы, якую запаўняюць студэнты непасрэдна ў групе «Студэнты супраць». Кампанія паставіла вось такую анкету, якую можа запоўніць кожны студэнт. Усё гэта будзе апублікавана сайце studentwatch.by у бліжэйшы час. Цяпер вядзецца падрыхтоўка да запуску сайта, які амаль што гатовы. Мяркую праз два дні усё будзе выдадзена.

Кампанія па маніторынгу ціску на студэнтаў заклікае заяўляць пра любыя факты пераследу з боку адміністрацыі ВНУ. Для гэтага дастаткова запоўніць ананімную анкету ў суполцы „Студэнты супраць” у сацыяльнай сетцы Вконтакте.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя