Студэнты БДУ супраць платных пераздач



Каля дзвюх з паловай тысяч студэнтаў БДУ за тыдзень падпісаліся пад петыцыяй супраць платных адпрацовак, якія неўзабаве мусяць увесці ва ўніверсітэце.

Сёння некалькі актывістаў занеслі гэтую петыцую ў канцылярыю БДУ, дзе яе зарэгістравалі і паабяцалі перанакіраваць рэктару.

DCIM101GOPRO

«Гэта будзе крок назад, мы ж толькі ўступілі ў Балонскі працэс, а тут платныя пераздачы, — абгрунтоўвалі свае дзеянні студэнты, — а калі ў кагосьці неадкладныя справы? Не атрымліваецца прыйсці на практычны занятак, то што?»

Таксама студэнты асцерагаюцца «разнарадак», у выпадку якіх некалькі чалавек так ці інакш будуць пераздаваць прадметы за грошы, піша „Наша Ніва„.

«Было б увогуле цудоўна, калі б за паспяховыя здачы нам даплочвалі грошы, — фантазіраваў адзін з аўтараў петыцыі, другакурснік Андрэй, — гэта быў бы большы стымул добра вучыцца, чым страх страціць грошы».

БДУ