Студэнты БДУ супраць платных пераздач



Шмат хто са студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту абураны рашэннем адміністрацыі ўвесці плату за пераздачу запазычанасцяў, так званых хвастоў. Раней студэнты па сваёй ініцыятыве сабралі 2 515 подпісаў супраць увядзення гэтай платы. Аднак кіраўніцтва БДУ праігнаравала меркаванне студэнтаў. Па словах аднаго з ініцыятараў збору подпісаў, студэнта гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Іллі Келаўрыдзе, гэтае рашэнне падобнае на плявок у твар:

– Мы з усіх факультэтаў збіралі подпісы. Рабілі гэта хутка, бо баяліся, што гэта могуць у любы момант увесці. Так і атрымалася. Ясна было, што гэта рэакцыя (плявок у наш бак) на наш зварот.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Па словах студэнткі гістфаку БДУ Віалеты Грынкевіч, студэнты працягнуць намаганні, каб дабіцца адмены несправядлівага загаду.

– Мы абдумваем план далейшых дзеянняў. Мы хадзілі ў рэктарат, хацелі пагаварыць асабіста з рэктарам нашай ВНУ, але трапілі ў нейкую бюракратычныю сітуацыю – нас спачатку накіравалі да прарэктара, там нас сустрэла сакратарша, якая сказала, што лічыць, што гэта ўсё правільна зрабіў рэктарат і што прыходдзе ў панядзелак у дзень прыёму, потым нам сказалі, што ледзь не ў канцы месяца могуць нас прыняць, маўляў, на прыём трэба запісацца.

Тым часам на некаторых сябраў ініцыятыўнай групы пачаўся ціск. Іх выклікаюць у рэктарат і праводзяць доўгія размовы, каб тыя спынілі сваю актыўнасць.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя