Студэнты БДУ змогуць дадаткова вывучаць дысцыпліны па выбары



Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) змогуць дадаткова вывучаць дысцыпліны па выбары, паведаміла прэс-служба ВНУ.

Такая магчымасць прадугледжаная пілотным праектам дадатковай адукацыі. „Скіраваны ён на пашырэнне ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый, сумежных з асноўнай спецыяльнасцю, і планамернага пераходу да лічбавізацыі адукацыйнага працэсу”, — адзначылі ў БДУ.

Ініцыятыва будзе рэалізаваная з верасня. Скарыстацца магчымасцю змогуць студэнты любога курсу, а таксама магістранты ўсіх факультэтаў БДУ. Паводле вынікаў станоўчай наяўнай атэстацыі выбраныя курсы ўнясуць у дадатак да дыплома. Ацэнка падрыхтоўкі студэнта будзе праводзіцца згодна з зацверджанымі правіламі правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі.

У выпадку атрымання нездавальняльнай ацэнкі або „не залічана” студэнту могуць выдаць даведку аб праслуханай навучальнай дысцыпліне без унясення звестак у дыплом.

Навучанне па дадатковых спецыяльнасцях не абмяжоўваецца вучэбным курсам. Так, напрыклад, першакурснік зможа выбраць дысцыпліны чацвёртага года падрыхтоўкі.

У межах пілотнага праекта нароўні з вочным наведваннем заняткаў плануецца актыўнае выкарыстанне анлайн-формаў навучання па шэрагу дысцыплін. „Дыстанцыйны фармат дазволіць індывідуалізаваць працэс навучання, забяспечыць мабільнасць пры вывучэнні матэрыялаў і выкананні заданняў”, — растлумачылі ў ВНУ.

Дыдактычны матэрыял па шэрагу дысцыплін будзе размешчаны на адукацыйнай платформе LMS Moodle. На гэты момант база змяшчае звыш 500 відаэлекцый, канферэнцый, вэбінараў, практычных трэнажораў, анлайн-трэнінгаў, інтэрнэт-семінараў, тэстаў і іншых матэрыялаў. Тэхнічна база дазваляе выкладчыку кансультаваць, правяраць выкананне заданняў, арганізоўваць самастойную працу студэнтаў і ў хуткім рэжыме забяспечваць матэрыялам слухачоў.

Найбліжэйшым часам у БДУ плануецца запусціць платформу электроннага раскладу. Яна дазволіць студэнтам з улікам выбраных дадатковых дысцыплін фармаваць графік наведвання заняткаў і

belapan.by