Студэнты ГрДУ пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне
З панядзелка, 19-га красавіка, студэнты гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэту пераходзяць на навучанне, з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў.
Паводле загаду рэктара, такі спосаб вучобы вызначаны да 8-га травеня.
Кажа наш гарадзенскі карэспандэнт Якуб Сушчынскі:
– Небяспека каронавірусу прымусіла загадам рэктара прыняць рашэнне аб пераводзе студэнтаў усіх факультэтаў на дыстанцыйнае навучанне. Па якой платформе будуць навучацца студэнты разам са сваімі выкладчыкамі вызначаюцца ў саміх групах студэнтаў. У загадзе згадана таксама пра тое, што студэнтам негарадзенцам раюць не пакідаць горад. Інтэрнаты працягваюць працаваць . Разам з тым, іншагароднім не забаронена вярнуцца дадому, але застаецца ў якасці рэкамендацыяў дыстанцыянаванне, а таксама пазбяганне выязджаць іншагароднім з інтэрнату.
Дэканаты факультэтаў ставяць у абавязак студэнтам аформіць бланк заявы аб згодзе навучацца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў і прысутнічаць на ўсіх занятках аддалена. У заяве студэнты мусяць пад уласны подпіс пагаджаюцца, што яны праінфармаваныя аб правілах прафілактыкі вірусных інфекцыяў.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя