Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта запісалі відэазварот



Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта запісалі відэазварот да адміністрацыі сваёй ВНУ з патрабаваннем адкрыта выступіць супраць таго беззаконня, што адбываецца наўкол, асабліва пачынаючы з прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, якія былі сфальсіфікаваныя.

«Сёння няма і не можа быць кампрамісаў. Заклікаем рэктараў кожнага беларускага ўніверсітэта адкрыта падтрымаць „Народны ўльтыматум” і далучыцца да студэнтаў да 26 кастрычніка», – кажуць студэнты.

У некалькіх універсітэтах Беларусі адміністрацыя не стала рабіць перашкодаў студэнтам і не пераследавала за акцыі пратэсту. У той жа час многія рэктараты выклікалі на студэнтаў АМАП, зачынялі навучальныя аўдыторыі, запрашалі на заняткі супрацоўнікаў сілавых органаў, якія не мелі дачынення да навучальнай дысцыпліны.

Беларускае Радыё Рацыя