Студэнты заклікаюць на марш «Каханне і салідарнасць»
Менскія студэнты заклікаюць выйсці на марш «Каханне і салідарнасць» 2 снежня. 20 дзён таму студэнты Белдзяржунівэрсытэту аб’ядналіся, каб данесці адміністрацыі і рэктару сваё адмоўнае стаўленне да платных пераздачаў.
У суполцы #студентыпротив у сацыяльнай сетцы «Укантакце» паведамляецца, што адміністрацыя БДУ ігнаруе патрабаванні студэнтаў, таму варта выйсці разам да будынку адміністрацыі. Арганізатары зазначаюць: «Гэта будзе марш міру і любові. Мы пакажам, як нас шмат, і зьвернемся да адміністрацыі з патрабаваннем пачуць нас і адмяніць платныя пераздачы і адпрацоўкі. Гэта наш шанец паўплываць на рашэнне. І мы не павінны яго страціць. Ад вас патрабуюцца два простыя дзеянні: быць неабыякавымі і прыйсці на марш!».
Беларускае Радыё Рацыя