Стваральніка «Прыёрбанка» Касцючэнку засудзілі на 3,5 года калоніі
Сяргею Касцючэнку пакаралі зняволеннем за «ухіленне ад сплаты падаткаў».

Разам з экс-кіроўніком «Прыёрбанка» асудзілі яшчэ двух бізнесменаў. Вырак у банкаўскіх колах ацэньваецца як нечаканы і палітычны, піша «Наша Ніва».
Шматгадовага кіраўніка «Прыёрбанка» затрымалі напачатку сакавіка, пасля ягонага вяртання з Аўстрыі, дзе Касцючэнка пастаянна пражывае.
Спачатку ў банкаўскай сферы лічылі, што справа Касцючэнкі з’вязаная з адной з ІТ-кампаній, дзе ён сузаснавальнік. Пазней стала вядома, што асноўныя прэтэнзіі ляжаць у галіне «сыходу ад падаткаў».
Фармальна пытанні ў сілавікоў выклікала легальная схема ашчаджэння на падатках з дапамогай сістэмы назапашвальнага страхавання «Прыёрлайф», якой карысталіся банкіры для вываду дывідэндаў без выплаты падаходнага падатку.
Беларускае Радыё Рацыя
