Створаная група ў абарону Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага
У Менску прайшла вечарына салідарнасці з Андрэем Бандарэнкам і Міхаілам Жамчужным. Андрэй Бандарэнка цяпер адбывае пакаранне, а Міхаіла Жамчужнага чакае суд.
«Гэта акцыя салідарнасці з тымі праваабаронцамі , якія пераследуюцца , перш за ўсё, за сваю праваабарончую дзейнасць», – кажа былы суддзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў:
– Падставай для пераследу Андрэя Бандарэнкі стала яго праваабарончая дзейнасць як кіраўніка арганізацыі «Платформа».
Міхаіл Пастухоў і падтрымаў прапанову прызнаць, што Андрэя Бандарэнку ўлады пераследуюць з палітычных прычын.
Па выніках паседжання актывісты стварылі ініцыятыўную групу ў абарону Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага, а таксама падрыхтавалі шэраг зваротаў да грамадскасці, праваабаронцаў і ў Генеральную пракуратуру.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя