Створаны дапаможнік па абароне вёскі
Актывісты з Гомельшчыны Аліна Нагорная і Ігар Случак стварылі дапаможнік, дзе можна атрымаць парады, як абараніць вёску.
Аўтары абяцаюць, што кніга дапаможа навучыцца пісаць звароты, каб вырашыць вясковыя праблемы.
Аўтарка Аліна Нагорная распавяла, што кніга складаецца з некалькіх раздзелаў.
– Першы раздзел – гэта як пісаць звароты і навошта гэта рабіць. Другі раздзел – гэта прыклады зваротаў. Там звароты за вырашэнне самых папулярных праблем вёскі – кепскія дарогі, адсутнасць дарожнай інфраструктуры, занядбаныя калодзежы, прыпынкі незразумела як выглядаюць. Трэці раздзел – гэта што рабіць, калі вашы пытанні не вырашаюцца. А чацвёрты – гэта адрасы выканкамаў і міністэрстваў.
Атрымаць кнігу можна бясплатна. Таксама дапаможнік можна прачытаць у тэлеграм-боце “Мой зварот”.
Беларускае Радыё Рацыя