Створаны грамадскі савет па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС
Пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях створаны грамадска-кансультацыйны савет па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гэты камітэт мае разглядаць усе найбольш вострыя праблемы, звязаныя з ліквідацыяй наступстваў і з развіццём атамнай энергетыкі.
Сябрам камітэту, між іншымі, стаў грамадскі дзеяч і пісьменнік Васіль Якавенка:
– Утварэнне як бы чыноўніцкае і не чыноўніцкае, таму ў яго ўваходзяць кіраўнікі грамадскіх чарнобыльскіх арганізацый. Па тым палажэнні, якое прынята, двойчы на год будзем збірацца і абмяркоўваць надзённыя пытанні.
РР: Пытанне будаўніцтва Астравецкай АЭС будзеце разглядаць?
– Вельмі недарэчная сітуацыя, таму што МАГАТЭ – здавалася б гэта міжнародная аўтарытэтная арганізацыя, можа там назіраць, спакойна атрымліваючы дывідэнты.
Васіль Якавенка ў першай палове 90-х гадоў быў заснавальнікам і нязменным рэдактарам адзінай “чарнобыльскай” газеты “Набат”. Кіраўнік сацыяльна-экалагічнага саюза “Чарнобыль”. Цяпер апякуецца сайтам у Інтэрнэце “Мы – нацыя!”. З дня на дзень выйдзе з друку яго аповесць “Зямля, даруй…”.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя