Стыпендыяльны конкурс для студэнтаў з картай паляка



Таварыства „Wspólnota Polska” абвесціла стыпендыяльны конкурс для студэнтаў, якія валодаюць картай паляка і вучацца ў польскіх універсітэтах. Дакументы на атрыманне стыпендыі прымаюцца да 23 кастрычніка. Памер грашовай дапамогі на першы семестр складае 4 500 злотых брута. Грашовую дапамогу могуць атрымаць і грамадзяне Беларусі, якія вучацца ў Польшчы. Такіх студэнтаў становіцца з кожным годам усё больш і больш – зазначае дырэктарка грамадскай школы пры Саюзе палякаў Хэлена Дубоўская:

– Вельмі шмат вучняў з нашай школы трапляе ў гэтыя ўстановы па конкурсе атэстатаў. Польская адукацыя трымае свой узровень навучання. Мне падаецца, што іх мары здзейсняцца, бо шмат дарог адкрываецца дзякуючы гэтай адукацыі.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Стыпендыя таварыства „Wspólnota Polska” выплочваецца з датацыі Міністэрства замежных спраў Польшчы ў межах конкурсу “Супраца з Палоніяй і палякамі за мяжой у 2015 годзе”. Галоўная ўмова для атрымання стыпендыі – адсутнасць фінансавай дапамогі з іншых крыніц і добрыя вынікі вучобы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота clevelandfoundation.org