Суд абавязаў зрабіць запіс у працоўнай кніжцы Уладзіміра Табулы



Уладзімір Табула, звольнены ў снежні 2015 года з пасады інжынера па ахове працы на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах, аспрэчвае незаконнае звальненне ў судзе. Суд задаволіў толькі невялікую частку скаргі Табулы. Па рашэнню суда ў працоўнай кніжцы павінен быць зроблены запіс, калі Табула ў 2014 годзе быў прыняты на пасаду намесніка начальніка аддзела па ахове працы і калі быў звольнены з гэтай пасады. Але ў такім разе адсутнічае прыказ аб пераводзе на ніжэйстаячую пасаду, з якой праз год звольнілі. Прынятае судом Лунінецкага раёна рашэнне незаконнае, кажа Уладзімір Табула:

– Суд рашыў абавязаць прадпрыемства “Граніт” унесці ў маю працоўную кніжку запіс аб перводзе мяне на пасаду намесніка начальніка аддзела аховы прадпрыемства “Граніт” з 9 верасня 2014 года па 2 кастрычніка 2014 года. У іншай частцы іскавых патрабаванняў мне было адмоўлена. Я задаў пытанне суддзі: каго ж тады звольнілі 17 снежня 2015 года? Суддзя мне адказаў: Табулу Уладзіміра Уладзіміравіча, інжынера па ахове працы. Я спытаў тады: з якой нагоды, паводле якога дакумента? Ён сказаў: згодна кантракта от 17 снежня 2013 года. Я яму сказаў: гэты кантракт быў несапраўдным. Суддзя сказаў: так, сапраўды, кантракт быў несапраўдным, вас звольнілі згодна несапраўднага кантракта.

Такую думку мае і прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей, які абараняе Табулу ў судзе. Паводле Малея, прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці будзе змагацца з парушэннем працоўнага заканадаўства на “Граніце”, калі на вышэйстаячую пасаду пераводзяць без запісу ў працоўнай кніжцы. А рашэнне суда будзе абскарджана.

Беларускае Радыё Рацыя