Суд адмовіў «Беламу легіёну» ў маральнай кампенсацыі



4 красавіка суд Маскоўскага раёна Менска прыняў рашэнне не задавальняць пазоў экс-фігурантаў справы «Белага легіёна». Суд палічыў, што дзеянні органаў, якія вялі следства, «былі абгрунтаваныя».

3 красавіка працягваўся разгляд калектыўнага пазова чатырох былых фігурантаў справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадках” да Міністэрства фінансаў. Сяргей Стрыбульскі, Віктар Мароз, Віктар Данілаў і Андрэй Дундукоў прасілі кампенсаваць маральную шкоду, якую яны атрымалі ў выніку незаконнага затрымання, прыцягнення іх у якасці абвінавачаных, утрымання пад вартай, а таксама прымянення падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. У пазове была заяўлена сума кампенсацыі — 100 тысяч рублёў кожнаму. Адказчыкам выступала Міністэрства фінансаў. Прадстаўнік Мінфіна заявіў, што пазоў не прызнае, бо спыненне крымінальнай справы не даказвае, што дзеянні органаў, якія вялі яго, былі незаконнымі. У выніку суд вырашыў пазоў не задавальняць.

Беларускае Радыё Рацыя