Суд адмовіўся разглядаць справу аголенага мастака



Пра гэта мастак паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Нагадаем, адміністрацыйная справа па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) супраць мастака Аляксея Кузьміча была заведзеная пасля яго аголенай акцыі «Міністэрства фалакультуры» 3 кастрычніка на адкрыцці выставы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (НЦСМ).

Раней міліцыя праводзіла праверку адносна гэтай акцыі, не знайшла ў дзеяннях мастака парушэння грамадскага парадку і адмовілася ад узбуджэння крымінальнай справы.

У сваю чаргу адвакат Сяргей Зікрацкі, які выступаў абаронцам Аляксея Кузьміча, зазначыў, што да адказнасці за сваю акцыю мастак, верагодней за ўсё, прыцягнуты не будзе. Па словах адваката, пасля адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў праваахоўных органаў і суда было 2 месяцы, каб скласці пратакол і разгледзець справу ў судзе. За гэты час пратакол складаўся, адпраўляўся ў суд, вяртаўся праваахоўнікам для дапрацоўкі, потым зноў складаўся і зноў павінен быў быць адпраўлены ў суд. 17 снежня быў апошнім днём, калі Аляксей мог быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак па стане на раніцу 17 снежня справа ў суд не паступіла, і 17 снежня справа разгледжана не была.

«З аднаго боку, мы вядома ж задаволены тым, што Аляксей не быў прыцягнуты да адказнасці за сваю акцыю. З іншага боку, мы чакалі іншага. Усё ж такі паміж «не прыцягнуты да адказнасці» і «не вінаваты» – велізарная бездань. На самай справе мы шчыра хацелі суда і рыхтаваліся да яго. І нам было што сказаць на судзе», – напісаў Зікрацкі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Друзья, вы конечно же помните акцию Алексея Кузьмича «Щит или Министерство фалокультуры», которой Алексей протестовал…

Gepostet von Siarhej Zikratski am Mittwoch, 18. Dezember 2019

 

novychas.by

Выява са старонкі Аляксея Кузьміча ў Фэйсбуку