Суд на Мікалаем Салянікам перанеслі
Суд над старшынём гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаем Салянікам перанеслі ўжо другі раз. 26-га ліпеня ў Кастрычніцкім судзе Гародні павінны быў прайсці суд, на якім мелі разглядаць факт крадзяжа яго асабістых рэчаў у шпіталі №3.
Напярэдадні судовага пасяджэння яго выклікалі ў Следчы камітэт, каб ён даў тлумачэнні па гэтым факце. Але за дзень да суда сакратар паведаміў грамадскаму актывісту, што суд пераносіцца па прычыне неабходнасці дапрацаваць справу:
– Ужо другая справа, яны тую справу адправілі на дапрацоўку, спрабавалі новы пратакол напісаць і напісалі, хацелі па другім пратаколе мяне судзіць. Але там мабыць суддзі паглядзелі, што і другая справа белымі ніткамі сшытая, і адправілі другую справу на дапрацоўку. Мяне смех раздзірае ўжо, гэта апошняя стадыя ў чалавека, іншых слоў у мяне няма.
Першая адміністрацыйная справа на Мікалая Саляніка была заведзена пасля выкрадання яго невядомымі ўзброенымі людзьмі каля кватэры яго сябра па партыі Аляксандра Лаўрэнцьева 3-га ліпеня гэтага года.
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, калі такі быў, складзены на актывіста ў яго адсутнасць. Яго абвінавачвалі ў несанкцыянаваным масавым вулічным мерапрыемстве.
Беларускае Радыё Рацыя